Масквой паставілі кіраваць мінчука
Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў сваім указам зняў з пасады мэра Масквы Юрыя Лужкова. Часовым выканаўцам абавязкаў кіраўніка сталічнага ўрада прызначаны Ўладзімір Рэсін. Як адзначае РБК, Рэсін нарадзіўся ў 1936 годзе ў Мінску. Ягоныя бацька Іосіф Рэсін і маці Роза Рэсіна былі рэпрэсаваныя, але ў 1937 годзе амніставаныя.
Рэсін скончыў Маскоўскі горны інстытут, працаваў на пракладцы Маскоўскага метрапалітэну. У 1990 годзе стаў старшынёй Маскоўскага будаўнічага камітэта. У 90-х гадах мінулага стагоддзя Рэсін займаў пасаду намесніка мэра Масквы і адказваў за горадабудаўнічую палітыку расійскай сталіцы.