Матацыкліст збіў трохгадовага хлопчыка ў Стаўбцоўскім раёне
Здарэнне адбылося ў вёсцы Аталезь.
Дзіця нечакана выбегла на дарогу і трапіла пад матацыкл, якім кіраваў 28-гадовы мясцовы жыхар. Хлопчык адпачываў у бабулі і дзядулі, якія пакінулі яго на нейкі час без нагляду. Ён атрымаў траўмы і шпіталізаваны ў бальніцу.
БЕЛТА адзначае, што ў матацыкліста няма правоў на кіраванне гэтым транспартным сродкам.