Матч "Металург" (Данецк) - МТЗ-РІПА (Мінск) будуць судзіць арбітры з Германіі

Камітэт арбітраў УЕФА прызначыў брыгаду суддзяў для правядзення першага матчу другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы паміж камандамі “Металург” (Данецк) і МТЗ-РІПА (Мінск). Украінскі сайт “Terrikon” паведамляе, што матч, які адбудзецца ў Данецку на полі стадыёна “Металург”, правядзе судзейская брыгада з Германіі. У 19:30 каманды на дуэль вывядзе Бабак Рафаці. Асістэнты арбітра — Кай Фос і Хольгер Хеншыл.

Бабак Рафаці абслугоўвае матчы другой Бундэслігі з 2000 года, матчы першай Бундэслігі — з 2005 года. Агулам ён правёў 57 матчаў. З 1 студзеня 2008 года Рафаці атрымаў кваліфікацыю арбітра FIFA, пасля чаго “адсудзіў” у еўракубках дзве гульні.