Матч на "Ралан Гарос" перарвала падзенне металічнай канструкцыі (відэа)

У Парыжы падчас чвэрцьфінальнага матча "Ралан Гарос" паміж Жо-Вільфрэдам Тсонга і Кеі Нісікоры адбылося здарэнне. На адной з трыбун галоўнага корта раптоўна абрынуўся фрагмент металічнай канструкцыі. Ён зваліўся на гледачоў. На шчасце, ніхто з людзей сур'ёзна не пацярпеў.

Арганізатары турніру вымушаныя былі тэрмінова правесці эвакуацыю аднаго з сектароў трыбуны.