Матчам БАТЭ і "Бенфікі" ў Беларусі завершыцца футбольны сезон

Матчам групавога раўнда Лігі Еўропы паміж барысаўскім БАТЭ і лісабонскай "Бенфікай" 2 снежня ў Беларусі зачыніцца футбольны сезон. Гульню, якая пачнецца ў 20.00 на мінскім стадыёне "Дынама" (прамая трансляцыя на Першым тэлеканале), будзе абслугоўваць брыгада арбітраў з Аўстрыі на чале з Томасам Айнвалерам.

Па словах трэнера барысаўчан Віктара Ганчарэнкі, уся каманда жыве будучай гульнёй і мае намер выйграць, што дасць магчымасць працягнуць барацьбу за выхад у 1/16 Лігі Еўропы.

Яго партугальскі калега Жоржы Жэзус, папярэдзіў, што ў Мінск прыехалі ўсе наймацнейшыя футбалісты "Бенфікі" і ўсе яны гатовыя выйсці на поле, перадае БЕЛТА.

У першым крузе турніру "Бенфика" упэўнена перамагла беларускага чэмпіёна ў Лісабоне — 2:0 (галы забілі Нуну Гомеш, 36, Оскар Кардоса, 41). Затым партугальская каманда правяла яшчэ тры сустрэчы: атрымала перамогі над англійскім "Эвертанам" - 5:0 (дома) і 2:0 (у гасцях) і саступіла грэцкаму АЕКу - 0:1 (у гасцях).

Футбалісты БАТЭ, у сваю чаргу, выйгралі ў сябе дома ў АЕКа — 2:1, а ў Афінах згулялі ўнічыю — 2:2. Акрамя таго, наша каманда саступіла ў Мінску "Эвертану" з лікам 1:2.

Цяпер у квартэце I лідзіруе "Бенфіка", якая набрала 9 ачкоў, у "Эвертона" 6 балаў, а АЕК і БАТЭ маюць па 4 ачкі. У наступны раўнд выйдуць дзве найлепшыя каманды групы.

Акрамя матчу ў Мінску сёння АЕК прымае ў сябе дома "Эвертан". У заключным туры 17 снежня БАТЭ згуляе ў Ліверпулі, а лісабонцы на сваім полі сустрэнуцца з футбалістамі АЕКа.