Маёр міліцыі шантажаваў мінскага бізнэсоўца
Камітэт дзяржбяспекі пачаў крымінальную справу на маёра сталічнай міліцыі. Як выявілася, праваахоўнік шантажаваў намесніка дырэктара фірмы "СамСолюшнс" – рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій. Як паведамляе "Ежедневник", старшы эксперт экспертна-крыміналістычнага аддзела Заводскага РУУС сталіцы шантажаваў бізнэсоўца звесткамі пра асабістае жыццё. Міліцыянт патрабаваў ад яго штомесячнай выплаты 100 долараў.
У жніўні і верасні бізнэсовец заплаціў па 300 тысяч рублёў, а потым звярнуўся па абарону ў Службу бяспекі МУС.
У жніўні і верасні бізнэсовец заплаціў па 300 тысяч рублёў, а потым звярнуўся па абарону ў Службу бяспекі МУС.