Маёр міліцыі скончыў жыццё самагубствам стрэлам у галаву з аўтамата

Стрэлам у галаву з аўтамата скончыў жыццё самагубствам 41-гадовы маёр аршанскай транспартнай міліцыі. Здарэнне адбылося ў панядзелак у пакоі для захоўвання зброі падчас праверкі стану ўзбраення.
Як паведамляе "Ежедневник", афіцэр праслужыў у міліцыі 18 гадоў. Яго калегі кажуць, што гэта быў "адказны супрацоўнік". Транспартная пракуратура цяпер праводзіць праверку.
У загінулага засталася 18-гадовая дачка і маці.