Мазырскіх апазіцыянераў выклікаюць на вайсковыя зборы
Два мазырскія актывісты апазіцыі — Павел Наздра і Мікалай Жукоўскі — 10 чэрвеня атрымалі позвы ў Мазырскі райваенкамат. Іх чакаюць 17-дзённыя вайсковыя зборы. Як патлумачыў у каментары БелаПАН П.Наздра, гэты выклік ён звязвае з тым, што 24 чэрвеня, верагодна, стартуе кампанія па зборы подпісаў для ўдзелу ў акруговых выбарчых камісіях. Ён планаваў быць чальцом камісіі, і палітрада Аб'яднаных дэмакратычных сілаў зацвердзіла ягоную кандыдатуру.