Мазырскія міліцыянты шукаюць у Някляева наркотыкі
Як стала вядома Еўрарадыё, у дадзены момант ў прыватным доме ў Мазыры, дзе праходзіла сустрэча паэта і лідэра грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Уладзіміра Някляева з прыхільнікамі, адбываецца ператрус. Усіх прысутных затрымалі і перапісваюць звесткі. Як паведаміў Еўрарадыё Ўладзімір Някляеў, падставаў нібыта стаў ананімны званок міліцыянтам з паведамленнем, што ў тым доме сабраліся наркаманы для ўжывання наркотыкаў.
Уладзімір Някляеў: “Мы акурат зараз яшчэ з імі разбіраемся — у нас наркоты зараз шукаюць. Зараз можа знойдуць!”
Па звестках Еўрарадыё, сёння Няклеў наведаў гарады Рэчыцу, Хойнікі і Брагін. І паўсюдна яго суправаджалі невядомыя ў цывільным, якія ўсе сустрэчы паэта здымалі на відэа.