Медыкі абвяргаюць смерць 2 чалавек ад свінога грыпу ў 5-й лякарні Мінска
28 кастрычніка у ЖЖ-блогу sammy_belarus з’явіўся запіс пра тое, што ў 5-й мінскай клініцы распаўсюджваецца невядомая хвароба.
"Толькі што паведамілі, што тут у рэанімацыі памерлі ад “ашадзінэнадзін”, альбо свінога грыпу 2 чалавекі: 30 і 37 гадоў. Яшчэ двое змагаюцца за жыццё. Сімптомы: высокая тэмпература і ацёк лёгкіх", — піша ў сваім блогу sammy_belarus.
У шпіталі гэтую інфармацыю пракаментаваць не змаглі. Затое Алена Фісенка, кіраўнік супрацьэпідэміялагічнага аддзялення мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, гэтую інфармацыю абвергла.
Алена Фісенка: “Не ведаю адкуль ў вас такая інфармацыя, вы сёння другі журналіст, які звяртаецца з гэтай нагоды. Адназначна магу сказаць, што па дадзеных вірусалагічных абследаванняў хворых, якія ў нас ляжаць у інфекцыйных стацыянарах, тыя даследаванні, якія робіць наш цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, станоўчых вынікаў пакуль не знойдзена”.