"Мемарыял" пачаў запіс успамінаў пра сталінскія рэпрэсіі

Секцыя "Мемарыял" Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры пачала запіс успамінаў  для інтэрнет-партала пра беларускіх вязняў сталінізму, паведаміў БелаПАН намеснік старшыні секцыі Уладзімір Раманоўскі.Партал адкрыюць вясной. На сайце будуць сведчанні людзей, якія прайшлі праз савецкія карныя органы, ГУЛАГ і сістэму сталінскіх рэпрэсій, а таксама іх сваякоў, архіў выяўленчых, пісьмовых рэліквій і электронная бібліятэка.

Як зазначыў У.Раманоўскі, па ўзгадненні з апытваемымі праводзіцца аўдыё- або відэазапіс успамінаў.

Ад імя секцыі У.Раманоўскі звярнуўся да былых палітрэпрэсаваных з просьбай звязацца са стваральнікамі партала па мабільных тэлефоне (8029) 634-50-78 або па электронным адрасе [email protected].

БелаПАН.