Менцюка, які тараніў "жывы шчыт" каля Мінска, абвесцілі ў вышук

Абвешчаны ў вышук Раман Менцюк, які 2 сакавіка тараніў "жывы шчыт" на дарозе Мінск-Мікашэвічы, арганізаваны супрацоўнікамі ДАІ. Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных справаў Беларусі Віктар Філістовіч. Паводле яго словаў, у адносінах Менцюка расследуецца крымінальная справа.

Нагадаем, супрацоўнікі ДАІ ад Слуцку не маглі спыніць п'янага кіроўцу аўтамабіля "Фольксваген-Гольф". Па версіі сведкаў затрымання, яны спрабавалі спыніць Менцюка, які рухаўся са значным перавышэннем хуткасці ў бок Мінску, з дапамогай грамадзянскіх аўтамабіляў, у якіх знаходзіліся людзі, у тым ліку дзіця.

У адносінах чатырох супрацоўнікаў ДАІ была распачатая крымінальная справа па факце злоўжывання ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі.

БелаПАН