"Менцюкоў" будуць лавіць адмысловымі сеткамі, купленымі ў Еўропе

Адмысловыя сеткі для спынення аўтамабіляў пры пераследзе плануе закупіць Дзяржаўтаінспекцыя Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. "Інтэрфакс" паведамляе, што рашэнне было прынятае пасля сакавіцкага інцыдэнту з "жывым шчытом" на трасе Мінск-Мікашэвічы.  Набываць будуць сеткі англійскай вытворчасці. Іх трэба раскатваць на дарозе перад аўтамабілем, які пераследуюць. Пры намотванні сетак на колы зніжаецца хуткасць руху машыны. Ужыванне сетак больш бяспечнае, чым шыпоў, лічаць у ДАІ.