Менеджэр Рыбака: Мы якраз вядзем перамовы пра прыезд у Беларусь

Пераможца "Еўрабачання" Аляксандр Рыбак можа прыехаць на радзіму ўжо 10 ліпеня, каб выступіць на сёлетнім "Славянскім базары"
Як паведаміла Еўрарадыё менеджэр спевака Катрына, зараз актыўна вядуцца перамовы з беларускім бокам.

Катрына: “Мы як раз зараз гэта абмяркоўваем. У Аляксандра вельмі заняты графік. Мы вельмі стараемся знайсці час, каб прыехаць у Беларусь, але пакуль дакладна нічога невядома”.

Тым часам сайт фестывалю ўжо паведамляе, што Аляксандр Рыбак выступіць на цырымоніі адкрыцця "Славянскага базара"...

Візіт спевака на Радзіму хутчэй за ўсё працягнецца толькі адзін дзень з-за вялікай колькасці выступаў у розных краінах. А вось сольны тур Аляксандра Рыбака пачнецца толькі восенню, хутчэй за ўсё ў кастрычніку. Ці зазірне беларус з нарвежскім пашпартам на Радзіму з цэлым канцэртам, пакуль сказаць цяжка.


Фота — mignews.com.ua