Мэр Масквы прывёз у Мінск інвестыцыйныя праекты
14 чэрвеня ў Мінск прыбывае мэр расійскай сталіцы Юрый Лужкоў. Ён прыме ўдзел у Днях Масквы ў Рэспубліцы Беларусь.
Мяркуецца, што Лужкоў сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і прэм’ерам Сяргеем Сідорскім.
Юрый Лужкоў прадставіць інвестыцыйныя праекты пабудовы ў Мінску жылля на праспекце Дзяржынскага і ў раёне Лябяжы, а таксама праект будаўніцтва Дома Масквы. У беларускай сталіцы Лужкоў правядзе два дні.
Хартыя-97