Мэрая Кэры адмовілася ад рэміксаў
Мэрая Кэры (Mariah Carey) адмовілася ад планаў адносна выпуску альбома рэміксаў «Angels Advocate», куды павінны былі ўвайсці новыя апрацоўкі хітоў з пласцінкі «Memoirs of an Imperfect Angel». Першапачаткова выхад складанкі планаваўся на 23 лютага, пасля быў
перанесены на 30 сакавіка – а зараз і зусім знік з графіку рэлізаў,
якія выпускае кампанія Universal.
Тым не менш, сабраныя рэміксы не знікнуць – частку з іх Мэрая збіраецца выдаць у якасці сінглаў.
«Вымушаны паведаміць, што выпуск «Angels Advocate» - рэміксавай версіі альбома «Memoirs of an Imperfect Angel» - адменены, - пазначана на фэн-сайце спявачкі. – Паводле інфармацыі ад мэнэджмента Мэраі Кэры, трэкі будуць выдадзеныя пазней асобнымі сінгламі».
Прычыннай адмены рэлізу называецца той факт, што ў зоркі з'явілася лепшая ідэя. Маўляў, зараз яна пераключылася на падрыхтоўку зборніка калядных хітоў.
Фота: adrants.com