Мэрылін Мэнсан не звалодаў з абсэнтам

Шок-рокер Мэрылін Мэнсан атрымаў адчувальны ўдар ніжэй пояса. Вялікі знаток абсэнту быў раскрытыкаваны з боку гурманаў, якія прадэгуставалі новую марку арыстакратычнага напою, выпушчанага «па рэцэпце» Мэнсана.

Нагадаем, што нейкі час таму Мэрылін Мэнсан абвясціў пра стварэнне ўласнага брэндаванага абсэнту, да якога даўно мае вялікую слабасць.

Па словах музыкі, ён удасканаліў традыцыйную формулу напою, каб стварыць прадукт, «які поўнасцю задавальняе ягоным патрабаванням». «Mansinthe» - пад такой назвай выпускаецца мэнсанаўскі абсэнт.

Аднак запал рокера не атрымаў ўхвалы ў суполцы дэгустатараў Epicurious, якая рэцэнзуе новыя маркі алкаголю. Найбольшае незадавальненне крытыкаў выклікаў водар «Mansinthe» - на іх думку, ад яго нясе «каналізацыяй і балотам». «Калі б пах мог гаварыць, ён бы проста крычаў: «Трымайся ад мяне далей!» - гаворыць адзін з дэгустатараў.

Варта адзначыць, што перасцярогай гурманаў могуць скарыстацца толькі швейцарскія аматары абсэнту - у гэтай краіне афіцыйна дазволена вытворчасць і распаўсюджванне гэтай дзівоснай субстанцыі, якая змяшчае лёгкі наркатычны эфект.

Якраз у Швейцарыі зараз і можна набыць бутэлечку з этыкеткай, якая захавала светлае аблічча Мэнсана. У ЗША і мностве іншых краінаў абсэнт находзіцца «па-за законам».

Фота: