Месцазнаходжанне Міхалевіча невядомае
Як стала вядома Нашай Ніве, былога кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча перавезлі з СІЗА, што размешчана на вуліцы Валадарскага, у іншае месца. Месцазнаходжанне сям’і і адвакатам пакуль невядомае.
Нагадаем, што раней Міхалевіч быў пераведзены з следчага ізалятара КДБ ("амерыканкі") у СІЗА на Валадарскага. Ён разам з шэрагам іншых кандыдатаў у прэзідэнты і грамадскіх дзеячаў быў арыштаваны раніцай 20 снежня і з таго часу знаходзіцца пад вартай.