Метро, тралейбусы і аўтобусы 3 ліпеня будуць працаваць да 3 гадзін ночы

У ноч з 3 на 4 ліпеня Мінскі метрапалітэн, а таксама шэраг маршрутаў наземнага пасажырскага транспарту будуць працаваць да 3 гадзін ночы.
Як перадае агенцтва "Мінск-навіны", ноччу будуць хадзіць наступныя маршруты:

аўтобусныя № 1, 18, 21, 29, 42, 44, 46, 52, 57, 69, 73, 91, 95, 99, 100, 102, 113А, 121; тралейбусныя № 1, 27, 45, 48, 51, 53, 60, 62, 65;
трамвайныя № 1, 3.

У месцах, дзе мяркуецца найбольшая колькасць пасажыраў пасля начных мерапрыемстваў, будзе створаны рэзерв транспарту.

Акрамя гэтага, рэзерв аўтобусаў і тралейбусаў прадугледжаны на канцавых станцыях метро.