Microsoft мае намер дапамагчы НГА і СМІ
Кампанія Microsoft мае намер легалізаваць праграмнае забеспячэнне праваабаронцаў, эколагаў і СМІ, паведамляе "Ежедневник". Для гэтага кампанія выдасць адмысловую ліцэнзію, якая аўтаматычна ператворыць увесь ужо ўсталяваны софт у дазволены. Ліцэнзійныя праграмы гэтым жа карыстальнікам працягнуць прадаваць па ільготных коштах па праграме Infodonor. Бясплатнае ды ільготнае забеспячэнне софтам дзейнічае да 2012 гада.
Microsoft змяніла сваю палітыку, калі даведаліся, што барацьба з кантрафактам стала зручным рычагом ціску праваахоўнікаў на рэгіянальныя некамерцыйныя арганізацыі і незалежныя СМІ. Міліцыянеры або пракуроры наведваліся ў офісы небагатых НГА і газет, знаходзілі пірацкі софт або прызнавалі ліцэнзію фальшывай. Узбуджэнне справы па артыкуле «Парушэнне аўтарскіх правоў» дазваляла выключыць кампутары і паралізаваць працу экалагічных і праваабарончых НГА або рэдакцый. Акрамя таго, пагроза пазбаўлення волі або штрафу дазваляла трымаць фігурантаў справы на кароткім ланцужку.