Міхаіл Грабоўскі прынёс перамогу "Таронта" ў чарговым матчы НХЛ

Беларускі форвард Міхаіл Грабоўскі ў чарговым матчы чэмпіянату НХЛ прынёс перамогу "Таронта" ў хатнім матчы з "Бафала" — 4:3. На рахунку Грабоўскага рашаючая шайба, якую ён закінуў на 34-й хвіліне. Беларус закончыў матч з каэфіцыентам карыснасці +2.


Яшчэ адзін беларус Андрэй Касціцын зняў усе пытанні ў пераможным для яго "Манрэаля" матчы з "Атлантай" — 3:1. На 59-й хвіліне Касціцын закінуў шайбу ў пустыя вароты.


А вось "Нэшвіл", за які гуляе Сяргей Касціцын, прайграў дома "Ванкуверу" — 1:3. Прычым на 35-й хвіліне гаспадары пляцоўкі выходзілі наперад і галявы пас аддаў Касціцын.


Лідэрам сярод беларусаў у НХЛ па бамбардырскіх паказчыках у цяперашнім сезоне з'яўляецца Міхаіл Грабоўскі, у якога 57 балаў (29+28) пасля 76 матчаў, у Сяргея Касціцына44 балы (19+25) пасля 72 гульняў, у Андрэя Касціцына42 балы (20+22) пасля 76 матчаў.


Адзначым, што калі "Манрэаль" і "Нэшвіл" трапляюць у васьмёрку мацнейшых (яны займаюць 6-я месцы ва Ўсходняй і Заходняй канферэнцыях адпаведна), дык "Таронта" ніяк не можа падняцца вышэй за 10-е месца на ўсходзе.