Міхалевіч і Вячорка знялі свае кандыдатуры на карысць Баршчэўскага
Сёння ў Мінску аднавіў працу Х з’езд Партыі БНФ. Ён спрабуе выбраць новага кіраўніка партыі. Учора два туры галасавання ў выбарах старшыні партыі не вырашылі пытання лідэрства. Дзейны старшыня Вінцук Вячорка хоць і перамог з невялікім адрывам
свайго намесніка Алеся Міхалевіча, але не набраў неабходнай колькасці
галасоў.
Сёння Міхалевіч і Вячорка знялі свае кандыдатуры на карысць Лявона Баршчэўскага, вядомага грамадскага дзеяча, перакладчыка, які ўжо ачольваў Партыю БНФ ў 1990-я. Яны лічаць, што Баршчэўскі можа стаць "кампраміснай фігурай".