Міхалкоў дапаможа Disney зняць першы расійскі фільм
"Уолт Дысней Компані СНД", расійскае падраздзяленне Walt Disney, распачало здымкі расійскага фільма "Кніга майстроў". Над фільмам галівудская кампанія працуе ў супрацоўніцтве са студыяй "Трытэ" Мікіты Міхалкова. Аб гэтым піша газета "РБК Daily".
Падрабязнасці сюжэту карціны ў Disney не раскрываюць, абяцаючы толькі нешта кшталту "Марозка", але з маштабнымі батальнымі сцэнамі і спецэфектамі. Бюджэт фільма таксама невядомы, але, па адзнаках экспертаў, апытаных выданнем, не перавышае 7 мільёнаў долараў.
Вядома таксама, што ў карціне ролю Кашчэя Бессмяротнага выконвае Гоша Куцэнка. Будуць таксама Баба-яга, русалкі і казачныя ваяры. Галоўныя героі фільма - Ян і Каця, якіх сыграюць дэбютанты Максім Лакціёнаў і Марыя Андрэева. У фільме таксама здымаюцца Міхась Яфрэмаў, Валянцін Гафт, Леанід Кураўлёў і Артур Смальянінаў.
Здымкі карціны пачаліся ў верасні пад Мінскам, а ў кастрычніку здымачная група перабярэцца на "Масфільм".
Рэліз "Кнігі майстроў" чакаецца ў канцы кастрычніка - пачатку лістапада 2009 году.
Фота: www.sensator.ru