Міхасю Башуру выставілі абвінавачанне

Актывісту кампаніі "Гавары праўду" Міхасю Башуру следства выставіла абвінавачванне адразу па дзвюх частках артыкула 380 Крымінальнага кодэксу. Як сказала "Беларускаму партызану" адвакат Тамара Сідарэнка, 18 жніўня, хутчэй за ўсё, актывіста перавядуць з Мінску ў Жодзіна. Башуру вінавацяць у падробцы дакументаў. Два гады таму, выступаючы даручальнікам жонкі, якая брала крэдыт, Башура нібы падаў даведку пра зарплату, у якой былі завышаныя прыбыткі. Башуру затрымалі 6 жніўня. Тады ж на яго пачалі крымінальную справу. Праваабаронцы лічаць справу палітычнай.