Мікалай Аўтуховіч галадае за кратамі ўжо 90 дзён
90 дзён ужо галадае за кратамі ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Ён патрабуе перадаць яго справу ў суд альбо вызваліць пад падпіску аб нявыездзе. За гэты час стан здароўя Аўтуховіча сур'ёзна пагоршыўся, ён ужо згубіў 35 кілаграмаў вагі.
Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка былі арыштаваныя ў пачатку лютага па абвінавачванню ў наўмысных падпалах. Вядома, што тэрмін утрымання за кратамі Аўтуховіча быў працягнуты да 8 жніўня. На мінулым тыдні былі таксама затрыманыя дырэктарка фірмы таксі, дзе працаваў Аўтуховіч, Людміла Парэмская і ветэран вайны ў Афганістане Канстанцін Уланаў.
Днямі 28 беларускіх апазіцыйных палітыкаў і грамадскіх дзеячоў выступілі з патрабаваннем вызваліць ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. Яны звярнуліся да краін Еўрасаюза з просьбай паўплываць на беларускія ўлады і выратаваць жыццё Мікалая Аўтуховіча.