Мікалай Аўтуховіч прыпыніў галадоўку

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч прыпыніў галадоўку, абвешчаную ім у следчым ізалятары № 1 Мінску. Пра гэта агенцтву БелаПАН распавёў яго адвакат Павел Сапелка. Нагадаем, Аўтуховіч абвясціў галадоўку 16 чэрвеня. Доўгі час ён безвынікова патрабаваў медыцынскай дапамогі па пратэзаванні зубоў. Як першы крок да вырашэння праблемы асуджаны запатрабаваў сустрэчы з намеснікам начальніка па медыцынскай частцы дэпартамента выканання пакаранняў МУС.

Па словах Сапелкі, Аўтуховіч дамогся, каб гэтае яго патрабаванне было выкананае. У выніку сустрэчы была дасягнутая дамоўленасць, што на працягу двух дзён да Аўтуховіча прыедзе спецыяліст.

Адвакат лічыць, што дапамогу палітвязню могуць аказаць толькі ў Мінску, таму на час лячэння Аўтуховіч павінен знаходзіцца ў сталіцы.