Мікі Рурк стане Чынгісханам, каб абараняць сабак
Мікі Рурк выканае ролю Чынгісхана ў фільме Джона Міліўса. Пра гэта сам акцёр распавёў у інтэрв'ю выданню Orlando Sentinel. "Я чытаў яго сцэнарый. Ведаеце, гэты хлопец вельмі добра піша. Менавіта
ён напісаў "Конана", "Бруднага Гары" і "Апакаліпсіс сёння". Будзе цікава
паглядзець на яго працу з іншага боку камеры. Я сыграю Чынгісхана", -
сказаў акцёр.
Па словах Рурка, ён пагадзіўся на гэтую ролю яшчэ і таму, што Чынгісхан вельмі любіў сабак. "Манголы часта выкарыстоўвалі сабак у бітвах, і тыя амаль заўсёды гінулі. Але ў сцэнарыі ёсць момант, калі Чынгісхан загадвае сваім ваярам трымаць сабак ззаду войска. Ён клапаціўся пра іх. Мне гэта падабаецца", - падкрэсліў Рурк.
Ён таксама дадаў, што апавяданне ў фільме будзе весціся ад асобы сына, а затым унука вялікага заваёўніка.
Нагадаем, зараз Мікі Рурк здымаецца ў карціне "Несмяротныя", заснаванай на старажытнагрэчаскіх міфах. У фільме ён выконвае ролю тытана Гіперыёна, якога называлі бацькам нябесных свяцілаў.
Фота: scrapetv.com