Мікіту Сасіма будуць судзіць. Пакуль невядома за што

У РУУС Цэнтральнага раёна Мінску прэс-цэнтру “Хартыі-97” пацвердзілі, што затрыманы ўчора Мікіта Сасім знаходзіцца ў іх. Па словах супрацоўнікаў міліцыі, сёння Сасіма будуць судзіць, аднак не паведамляюць па якім артыкуле. Нагадаем, маладзёвы актывіст Мікіта Сасім быў затрыманы ўчора, 16 жніўня праз гадзіну пасля заканчэння акцыі Салідарнасці каля кінатэатра “Масква”. Людзі ў цывільным пасадзілі Мікіту ў машыну і звезлі ў невядомым накірунку.

Ніхто з праваахоўнікаў больш за 12 гадзінаў не пацвярджаў факту затрымання маладзёвага актывіста. Пры затрыманні Сасіма былі збітыя некалькі чалавек.