Мікола Крывальцэвіч: Курапаты — гэта сімвал барацьбы за справядлівасць
Сёння спаўняецца роўна 20 гадоў з дня выхаду артыкула Яўгена Шмыгалёва і Зянона Пазьняка "Курапаты — дарога смерці". З гэтага артыкула, надрукаванага ў "ЛіМе" 3 чэрвеня 1988 года, пачалася вядомасць урочышча, дзе адбываліся расстрэлы рэпрэсаваных у сталінскія часы. Гісторык Мікола Крывальцэвіч, які ўдзельнічаў у археалагічных раскопках ва ўрочышчы, кажа, што з праўды пра Курапаты пачалася хваля беларускага нацыянальнага Адраджэння. Менавіта гэтая падзея стала штуршком для стварэння такіх грамадскіх арганізацыяў, як "Мартыралог Беларусі" і Беларускі Народны Фронт "Адраджэньне":
Крывальцэвіч: Курапаты сталі найперш месцам, сімвалам кансалідацыі і сталі своеасаблівым паказчыкам нараджэння новага ўспрыняцця рэчаіснасці.
М.Крывальцэвіч лічыць, што Курапаты працягваюць выконваць сваю ролю месца кансалідацыі дэмакратычна настроеных і нацыянальна свядомых беларусаў. Не ў апошнюю чаргу таму, што ўрочышча па-ранейшаму ігнаруецца афіцыйнай уладай.
Разам з тым навуковец лічыць, што значэнне Курапатаў не зменшыцца з часам. Нават калі вырашацца пытанні дэмакратызацыі і нацыянальнага Адраджэння:
Крывальцэвіч: Усё роўна гэты сімвал за імі захаваецца. Безумоўна, большае значэнне будзе надавацца як месцу, дзе адбылася страшная трагедыя. Проста цяпер Курапаты — гэта сімвал барацьбы за тое, каб людзі сталі верыць у справядлівасць.