Міліцыя будзе штрафаваць уладальнікаў дыскатэк за непаўналетніх
У найбліжэйшыя выхадныя міліцыя Мінскай вобласці арганізуе масіраваную адпрацоўку культурна-забаўляльных устаноў усіх форм уласнасці і дыскатэк.
Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзялення ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Мінаблвыканкама Андрэй Амбражэй, праверкі будуць звязаныя найперш з уваходжаннем 12 студзеня ў сілу паправак у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Цяпер за знаходжанне непаўналетніх на дыскатэках і ў клубах пасля 22 гадзін індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на суму ад 350 тысяч да 1 750 тысяч рублёў.