Міліцыя на транспарце будзе шырэй прымяняць відэаназіранне
Транспартная міліцыя просіць Мінтранс узмацніць тэхнічны складнік бяспекі на ўваходзе ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск".
Пра гэта сёння паведаміў журналістам начальнік УУС на транспарце МУС Вячаслаў Яўстаф'еў, перадае БЕЛТА.
Ён адзначыў, што пасля тэракта ў маскоўскім аэрапорце "Дамадзедава" шмат якія падраздзяленні міліцыі Беларусі працавалі ва ўзмоцненым рэжыме. Ён прапануе асноўны акцэнт рабіць на тэхнічныя сродкі бяспекі. У прыватнасці, больш шырока выкарыстоўваць відэаназіранне.