Міліцыя правяла ператрус у кватэры пінскага прадпрымальніка
Міліцыянты наведаліся ў кватэру пінскага актывіста прадпрымальніцкага руху Аляксандра Васільева. Яны мелі санкцыю пракурора на агляд памяшкання.
Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Глеб Паўлоўскі:
“Міліцыянты шукалі “літаратуру антыдзяржаўнага зместу”. За дзень да гэтага супрацоўнікі міліцыі прыходзілі на кватэру да 70-гадовай маці актывіста.
У іх не было аніякіх дакументаў, таму з дапамогай сваякоў нечаканых гасцей выдалілі з кватэры. Аднак, пасля візіту міліцыянтаў маці Аляксандра Васільева стала кепска сябе адчуваць і яе на “хуткай” адвезлі ў шпіталь”.