Міліцыя шукае аднаго з экс-кіраўнікоў "Віцязя"

МУС Беларусі абвясціла ў вышук былога дырэктара па маркетынгу і якасці прадпрыемства "Віцязь" Аляксея Жукоўскага. Як інфармуе БелаПАН, яго вінавацяць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і атрыманні хабару. Жукоўскага шукаюць, каб узяць пад варту.

37-гадовы Аляксей Жукоўскі — ураджэнец Віцебску, прапісаны і пражываў у Мінску.