Міліцыя ўварвалася ў мінскі офіс "Хартыі-97" (абноўлена)
Міліцыя ўварвалася ў мінскі офіс Хартыі-97. Вось што распавяла Еўрарадыё рэдактарка сайта "Хартыі" Наталля Радзіна. Наталля Радзіна: "Гэта кватэра, якую я здымаю. Іх цікавіць чаму тут стаяць кампутары, і што можна за імі зрабіць. Гэта крымінальны вышук і аддзел па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі. Пакуль перапісваюць пашпартныя дадзеныя, абяцаюць разабрацца па справядлівасці".