Міліцыя затрымала фанатаў футбольнага клуба "Мінск"
Гэта адбылося ў Брэсце перад матчам каманды з мясцовым "Дынама".
У Брэсце міліцыя затрымала каля дзесяці фанатаў футбольнага клуба "Мінск", паведамляе сайт Belultras.by. У рамках чэмпіянату Беларусі па футболе сёння брэсцкае "Дынама" прымае ў сябе ў гасцях футбалістаў "Мінска".
Заўзятары сталічнага клуба былі затрыманыя перад матчам. Паведамляецца, што прычынай затрымання стала невялікая бойка. Усіх затрыманых даставілі ў міліцэйскі пастарунак.
Фота — nahnews.org