Міліцыя збіраецца апытаць амаль 2 млн жыхароў беларускай сталіцы

100% жыхароў беларускай сталіцы збіраюцца апытаць міліцыянты. Гэта робіцца ў сувязі з расследаваннем справы аб выбуху 4 ліпеня.  У гэтай маштабнай акцыі ўдзельнічаюць супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў розных падраздзяленняў, у тым ліку курсанты навучальных установаў МУС.

Міліцыянты правяраюць дакументы жыхароў кватэраў і цікавяцца, дзе яны былі ў ноч з 3 на 4 ліпеня. Таксама задаюцца пытанні пра месца працы людзей, у мужчынаў запытваюцца, ці служылі яны ў войску і ў якіх частках.

Маштабная акцыя мусіць быць праведзеная на працягу тыдня, інфармуе "Інтэрфакс".