Міліцыянты канфіскавалі наклад газеты “Товарищ”
Сёння раніцай міліцыянты ўварваліся ў рэдакцыю газеты “Товарищ”, якая з’яўляецца друкаваным выданнем Партыі камуністаў Беларускай.
Як паведаміў Еўрарадыё адзін з партыйных кіраўнікоў Валеры Ухналёў, міліцыянтаў цікавіў новы нумар газеты.
“Як бандыты наляцелі ў рэдакцыю і забралі ўсе тыя газеты, якія яшчэ там былі, бо большасць мы паспелі вывезці ў рэгіёны. Свежы нумар газеты “Товарищ” спецыяльна падрыхтаваны да пікетаў, якія пройдуць 30 верасня ў падтрымку сацыяльнага марша”.
Па словах Ухналёва, газеты забралі на экспертызу на падставе таго, што нібыта яны надрукаваныя не ў Смаленску, як пазначана ў выходных дадзеных, а ў нейкім іншым месцы. На думку палітыка, газеты вернуць пасля 30 верасня, то бок пасля правядзення пікетаў.