Міліцыянты згубілі ўстаноўчыя дакументы Някляева?
Вынікам сённяшняга судовага пасяджэння ў Гаспадарчым судзе Мінска можа стаць ліквідацыя Даследча-асветніцкай установы “Рух наперад”, дырэктарам якой з’яўляецца лідэр кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў. Як патлумачыла Еўрарадыё намесніца дырэктара Ніна Пахлопка, падчас ператрусаў 18 чэрвеня з офіса зніклі ўстаноўчыя дакументы. Іх няма ні ў апячатаным да гэтага часу осфісе, ні ў спісе канфіскаваных рэчаў. Ніна Пахлопка: “Учора ў другой палове дня мяне запрасіў начальнік следчага ўпраўлення і прапанаваў пад’ехаць да офіса нашай установы. Я пад’ехала, адкрылі апячатанае памяшканне, але там устаноўчых дакументаў няма. І ў пратаколе вынятку – няма. Дзе яны?
Але ж я іх прадстаўляла. Ці міліцыянты іх некуды сунулі не апісаўшы? Але я глядзела пратакол вынятку – там суцэльны жах! Напісана: “Партфель чорнага колеру”. Што ў патрфелі – нідзе нічога не апісана”.
Без наяўнасці ўстаноўчых дакументаў, кажа Ніна Пахлопака, суд не прызнае паўнамоцтвы ні дырэктара ўстановы Уладзіміра Някляева, ні заснавальніка, ні яе як намесніка дырэктара. І ніхто з гэтых людзей не зможа прадстаўляць інтарэсы адказчыка і абараняць “Рух наперад” ад ліквідацыі. На папярэднім пасяджэнні 10 чэрвеня гэта дало падставу суддзі напісаць у пастанове, што адказчык не з’явіўся. Хоць усе яны ў зале суда прысутнічалі. Тое ж, кажа, можа здарыцца і гэтым разам.
Ніна Пахлопка: “Калі суд паступіць такім жа чынам, як і падчас папярэдняга слухання, то прызнаюць, што арганізацыя несапраўдна зарэгістраваная і ўсё!”.
Па словах намесніка дырэктара, яны звярнуліся ў падатковую інспекцыю з просьбай падаць ім копіі ўстаноўчых дакументаў. Але суд можа не прызнаць іх сапраўднасць — падаваць неабходна і арыгінал, і копію. Таму, кажа Ніна Пахлопка, яна скептычна ставіцца да верагоднасці рашэння суда на карысць Даследча-асветніцкай установы “Рух наперад”.