Мілінкевіч раскажа ў Празе пра беларускіх палітвязняў
Лідэр грамадскага аб'яднання "Рух "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч прымае ўдзел у "Форуме 2000" у Празе. Як паведамляе БелаПАН, Мілінкевіч 12 кастрычніка выступае ў панэльнай дыскусіі "Мультыпалярны свет і правы чалавека". Асноўнымі тэмамі яго выступу стануць праблемы палітычных вязняў у Беларусі і ўдзел міжнароднай супольнасці ў справе іх вызвалення. Таксама падчас свайго знаходжання ў Празе Мілінкевіч плануе сустрэцца з экс-прэзідэнтам Чэхіі Вацлавам Гавелам, міністрам замежных спраў Чэхіі Аляксандрам Вондрам і шэрагам чэшскіх палітыкаў.
Міжнародны "Форум 2000" збірае палітыкаў, грамадскіх і рэлігійных дзеячаў, журналістаў і публіцыстаў. Ён быў заснаваны прэзідэнтам Чэхіі Вацлавам Гавелам у 2000 годзе. Удзельнікі абмяркоўваюць самыя актуальныя пытанні сучаснасці. На форуме выказваюцца разнастайныя меркаванні, выступаюць апазіцыйныя дзеячы з краін з аўтарытарнымі рэжымамі.