Мілінкевіч сустракаецца з прэзідэнтам Францыі

Сёння ў Францыі Аляксандр Мілінкевіч сустракаецца з прэзідэнтам Францыі Нікаля Сарказі. Сустрэча лідэра Руху “За Свабоду” і кіраўніка Францыі прызначаная на 12-ю гадзіну ў Елісейскім палацы Парыжа. Прэс-служба А.Мілінкевіча адзначае, што гэта не першая сустрэча экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі і прэзідэнта Францыі. Лідэр Руху “За Свабоду” сустракаўся ўвосень 2006 года з тагачасным кіраўніком Міністэрства ўнутраных спраў Францыі ў Марсэлі. Нікаля Сарказі заўсёды выказваў неабходнасць падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі.