Мінаблвыканкам выдзеліў участак пад могілкі на 82 гектары

На тэрыторыі сталіцы і за яе межамі знаходзіцца даволі шмат могілак: Усходнія (Маскоўскія), Паўночныя, Заходнія, Кальварыйскія, Калодзішчы, Міханавічы, Мінскі крэматорый, Сухараўскія, Чыжоўскія, Ваенныя, Уручча, Чарнігаўскія, Крупцы, Пятроўшчына, Цна, Масюкоўшчына, Малы Трасцянец, Лошыца.

Але дзейнічаюць толькі Заходнія могілкі і Мінскі крэматорый. Астатнія зачыненыя, альбо на іх дзейнічаюць абмежаванні на новыя пахаванні, паведамляе БЕЛТА.