Мінадукацыі Беларусі дэманструе непісьменнасць на сваім сайце (фота)

На сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь змешчаная новая рэдакцыя “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.
Мала таго, што наведнікам прапануецца іх “скачать”, дык яшчэ і “сдесь”. Такая непісьменнасць інфармацыйнага рэсурса Мінадукацыі не можа не здзіўляць.

Праз некалькі гадзінаў на сайце Мінадукацыі заўважылі (спадзяемся, з нашай дапамогай) памылку. Але выпраўленая яна была толькі часткова. У выніку зараз наведнікам паведамляецца, што правілы "можна скачать тут".

Чакаем, што на працягу працоўнага дня Мінадукацыі зноў пачне "работу над памылкамі".