Мінадукацыі: Хатнія заданні для школьнікаў застануцца
Але яны павінны быць разумнага аб'ёму, кажуць чыноўнікі.
Міністэрства адукацыі лічыць неабходным, каб хатнія заданні для школьнікаў засталіся. Але яны павінн быць разумнага аб'ёму.
Такое меркаванне выказала намесніца начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Ірына Каржова, перадае БЕЛТА. "Асноўнае — гэта ўрок, навучальныя заняткі", — адзначыла чыноўніца. Паводле яе словаў, хатняе заданне павінна адпрацаваць, замацаваць матэрыял, атрыманы на ўроку.
Каржова падкрэсліла, што для дзяцей вучоба — гэта своеасаблівая праца, і гэтая праца не заўсёды простая. Яна нагадала, што аб'ём хатняга задання рэгламентуецца санітарнымі нормамі і правіламі, зацверджанымі Міністэрствам аховы здароўя ў залежнасці ад узросту дзіцяці.
Нагадаем, што напярэдадні лекары выказалі меркаванне, што ад хатніх заданняў для беларускіх школьнікаў варта адмовіцца.
Лекары прапануюць вызваліць беларускіх школьнікаў ад хатняга задання
Фота: БЕЛТА