Мінадукацыі: Навучанне ў Беларусі не падаражэла, быў просты пераразлік

Кошты на навучанне для студэнтаў старэйшых курсаў беларускіх ВНУ і ССНУ з 1 верасня не зменяцца, сцвярджаюць у Міністэрстве адукацыі. Аднак для першакурснікаў яны будуць вышэйшымі на 10-15%. У ведамстве гэта называюць не падаражаннем, а пераразлікам кошту. Такі пераразлік робіцца ў сувязі са змяненнем тарыфнай стаўкі першага разраду, а таксама ўзроўня коштаў і тарыфаў на камунальныя паслугі і паслугі сувязі па стане на 1 ліпеня.

У Мінадукацыі запэўніваюць, што кіраўнікі ўстановаў адукацыі нясуць персанальную адказнасць за неабгрунтаванае павышэнне кошту навучання, піша TUT.by
 
Пры гэтым установы адукацыі могуць браць плату за навучанне з адтэрміноўкай або растэрміноўкай плацяжу на падставе заяваў грамадзян.

Фота: sb.by