Мінчанка знайшла ў сваёй кватэры каралеўскую кобру
Каралеўскую кобру злавілі сталічныя ратавальнікі ў кватэры жылога дома на завулку Баграціёна, перадае агенцтва “Мінск-навіны”. Змяю заўважыла сястра гаспадыні кватэры, якая вярнулася з лецішча.
Рэптылія была каля паўтара метра даўжынёй, бронзавага колеру.
Ратавальнікі паклалі кобру ў скрыню і адвезлі ў заапарк. Найхутчэй змяя збегла з чыйго-небудзь хатняга тэрарыума.
Ратавальнікі паклалі кобру ў скрыню і адвезлі ў заапарк. Найхутчэй змяя збегла з чыйго-небудзь хатняга тэрарыума.