Мінчук патрапіў пад цягнік на станцыі “Трактарны”, яму адрэзала ногі

36-гадовы мінчук патрапіў пад цягнік на чыгуначнай станцыі “Трактарны”. Ён застаўся жывы, але пазбавіўся ног.  Пацярпелы шпіталізаваны ў 6-ю гарадскую клінічную бальніцу. У аператыўным аддзеле Мінскай гарадской станцыі хуткай дапамогі сцвярджаюць, што мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”.