Мінчукі атрымалі магчымасць зарэгістраваць аўтамабіль на працягу гадзіны

Новы цэнтр рэгістрацыі аўтамабіляў адкрыўся ў Мінску ў раёне гандлёвага дома "Ждановічы". Ён створаны сумеснымі высілкамі ДАІ і адміністрацыі гандлёвага прадпрыемства.  Як адзначае тэлеканал СТВ, цэнтр не мае аналагаў у Беларусі. Мінчукі могуць стаць у электронную чаргу і зарэгістраваць аўтамабіль на працягу гадзіны. Да канца года падобны цэнтр з'явіцца і ў Дзяржынску.