Мінфін: Беларусь атрымае рэшту расійскага крэдыта на ранейшых умовах
Беларусь атрымае рэшту расійскага крэдыта на ранейшых умовах. Пра гэта паведаміла Міністэрства фінансаў нашай краіны. Нагадаем, першая частка расійскага крэдыту ў памеры 1 млрд. долараў паступіла на рахунак Мінфіна Беларусі 18 лістапада 2008 года. Планавалася, што другі транш крэдыту ў памеры 1 млрд. долараў будзе пералічаны Беларусі да канца лютага 2009 года, але гэтага не адбылося. Расія прапанавала падзяліць сродкі другой часткі крэдыту яшчэ на два траншы - па 500 млн. долараў у лютым і сакавіку.
Учора міністр фінансаў Расійскай Федэрацыі Аляксей Кудрын заявіў, што ўрады Расіі і Беларусі ў найбліжэйшыя дні падпішуць дагавор аб выдзяленні Мінску крэдыту ў памеры 500 мільёнаў долараў. У Мінфіне Беларусі пацвярджаюць, што ўжо на гэтым тыдні пагадненне будзе падпісанае, а праз некалькі дзён пасля гэтага грошы будуць пераведзеныя, інфармуе БЕЛТА.