Мінфін лічыць вонкавую пазыку пад 8,95% "камфортнай"
Першы намеснік міністра фінансаў Уладзімір Амарын назваў сёння досыць камфортнымі ўмовы апошняга размяшчэння Беларуссю еўрабондаў. "Я не згодны, што аблігацыі былі размешчаныя пад высокі адсотак. Гэта выпуск на 7 гадоў. Фіксаваная стаўка 8,95% — гэта досыць камфортная для нас на сёння прыбытковасць", — прыводзіць БЕЛТА тлумачэнні Амарына з нагоды апошняга выпуску еўрааблігацый на суму 800 млн долараў.
Для параўнання: урад Грэцыі ў разгар фінансавага крызісу размясціў еўрабонды абарачэння 10 гадоў з прыбытковасцю 6,47%.
Грэцыя — найбольш праблемная ў Еўрасаюзе краіна, велічыня грэчаскай дзяржпазыкі на канец 2010 года складала больш за 336,81 млрд еўра.