Мінгарсуд адмовіў Алегу Воўчаку ў пазове да "Советской Белоруссии"
Мінскі гарадскі суд 18 чэрвеня пакінуў у сіле рашэнне суда Савецкага раёна сталіцы ў справе Алега Воўчака. Нагадаем, што 15 траўня раённы суд адмовіўся пачынаць справу па пазове праваабаронцы да газеты "Советская Белоруссия". Падставай для пазову стала публікацыя артыкула ў нумары за 6 сакавіка 2009 года. Матэрыял, напісаны ў форме фельетона, распавядаў пра беларускіх праваабаронцаў. Згадваўся ў ім і Алег Воўчак.
Праваабаронца патрабаваў прызнаць звесткі, апублікаваныя ў прэзідэнцкай газеце, ганебнымі і спагнаць з рэдакцыі 70 млн рублёў у якасці кампенсацыі за нанесеную маральную шкоду.
Як паведамляе БелаПАН, цяпер Воўчак мае намер звярнуцца ў Вярхоўны суд.